Рефераты. Беларускае мастацтва. Жывапic






Беларускае мастацтва. Жывапic

Miнiстэрства адукацыi РБ

Беларускi унiверсiтэт iнфарматыкi i радыеэлектронiкi

Кафедра беларускай мовы

Рэферат па тэме :

" Беларускае мастацтва . Жывапic ."

Выканаў :

студэнт групы 821704

Кузняцоў Д.В.

1 9 9 8

ХАРАКТАРЫСТЫКА МАСТАЦТВА ПЕРШАБЫТНАГА ЛАДУ НА ТЭРЫТОРЫI БЕЛАРУСI

Беларускае мастацтва мае багатую гісторыю. Яго вытокі звязаны з

першабытным грамадствам, эпохай палеаліту. Чалавек гэтага часу займаўся

паляваннем, збіральніцтвам, выкарыстоўвал каменныя і касцяныя прылады

працы. Да часу сярэдняга палеаліту адносіцца пачатак здабывання агню,

новыя, больш дасканалыя спосабы апрацоўкі каменю. Разнастайнымі становяцца

прылады працы, - скрабкі, ручныя рубілы, - што было значным крокам у

прагрэсіўным развіцці чалавека. Важным працэсам гэтага перыяду з'явіўся

пераход ад першабытнага стада да роду і завяршэння фарміравання чалавека

сучаснага выгляду - краманьенца.

У эпоху палеаліту ўзнікаюць прымітыўныя рэлігійныя вераванні, якія ў

далейшым аказалі вялікі ўплыў на развіццё мастацтва, вызначылі яго

характар. Гэта былі фантастычныя адлюстраванні рэчаіснасці ў свядомасці

чалавека, цесна звязаныя таксама з культам продкаў, замагільным культам і

адпаведнымі абрадамі.

Прымітыўнае мастацтва эпохі неаліту было акрэслена арнаментам і

скульптурай. Гэту выснову можна зрабіць на падставе знойдзеных твораў

старажытных майстроў, якія маюць дэкаратыўна-прыкладны ў культавы

характар.Арнамент быў часцей за ўсё геаметрычным і меі выгляд хвалістых,

ламаных ліній, зігзагаў,рысак кропкавых паглыбленняў. Ім упрыгожвалі

прылады працы, прадметы , якія, на думку археолагаў, выкарыстоўваліся ў

магічных абрадах. Існаванне мацярынска-радавой абшчыны стварыла культ

жанчыны, што адлюстравалася ў тагачаснай скульптуры. Невялікія па памерах

фігуркі жанчын выразалі з косці, каменню. Іх аўтары падкрэслівалі перш за

ўсё біялагічны пачатак, гіпертрафіруючы ў выявах асобныя часткі цела, што,

магчыма, павінна было ўвасабляць вобраз прамаці, ідэю плоднасці.

Да эпохі позняга палеаліту адносяцца знаходкі ўпрыгожанняў. У

большасці гэта былі прыстасаваныя прыродныя формы - зубы жывёл, раквіны з

прасвідравнымі адтулінамі, касцяныя трубачкі.

У мезаліце (9-5 тыс. да н.э.) адбываюцца важныя змены ў характары

жыцця першабытнага грамадства. У іх аснове вынаходства лука, стрэл з

крэмневымі наканечікамі, прыручэнне дзікіх жывёл, засяленне лясной зоны.

Людзі гэтага часу карысталіся крэмневымі прыладамі працы: нажамі,

скрабкамі, разцамі разнастайнай формы, якія вырабляліся спосабам абіўкі.

Часцей за ўсё крэмневыя дэталі замацоўваліся ў пазах трымальнікаў. Знаходкі

такога тыпу былі зроблены ў паўднёвых раёнах Беларусі ( Петрыкаўскі раён,

стаянкі Беласарока, Юравічы, Лескавічы ).

У эпоху неаліту (5—3 тыс. да н.э.) адбываецца далейшае развіццё і

ўскладненне прымітыўнага мастацтва. Гэтаму садзейнічаў працэс пераходу ад

прысвойваючыга вядзення гаспадаркі (паляванне, рыбная лоўля, збіральніцтва)

да вытворчых форм (земляробства, жывёлагадоўля). Важным дасягненнем неаліту

з'яўляецца посуду, пачатак вырабу глінянага узнікненне прадзення і ткацтва.

Гліняны посуд, пераважна востраканечнай формы, выраблялі ўручную,

упрыгожвалі арнаментам і абпальвалі. Выкарыстанне і размяшчэнне арнаменту

было самым разнастайным, а яго характар сведчыць аб развітым пачуцці формы

ў старажытных майстроў. Найбольш часта сустракаюцца вырабы з геаметрычным

вузорам, які наносілі зубчастым штампам, пальцамі, пазногцямі, завостранымі

палачкамі (знаходкі з басейна Прыпяці - паселішча Лысая Гара, в. Кругліцца,

паселішча ля в. Рудакова Слонімскага раёна).

У часы позняга неаліту (3 тыс. да н. э.) атрымлівае распаўсюджанне

кераміка шарападобных і пласкадонных форм (гаршкі, амфары, міскі) з выявамі

жывёл,птушак, якія пасвайму выгляду нагадваюць арнамент.

Значнае месца ў мастацкай дзейнасці чалавека позняга палеаліту

займаюць таксама скульптурныя вырабы, прадметы культу, упрыгожанні. Часцей

за ўсё яны вырабляліся з косці, крэмнія, а ўпрыгожанні -- з бурштыну. На

Асавецкай стаянцы ў Бешанковіцкім раёне былі знойдзены выява лася,

выразаная з рога, некалькі выявў галавы чалавека, фігуркі птушак, падвескі

і пацеркі з бурштыну, зубоў жывёл. У параўнанні з палеалітычнымі фігуркамі

жанчын, дзе галоўным быў біялагічны пачатак, у неалітычнай скульптуры

асноўная ўвага надаецца выяўленню мужчынскіх вобразаў, галавы, твару.

Такога роду скульптура, прадметы культу, упрыгожанні маюць падабенства са

знаходкамі ў паўднёва-ўсходняй Прыбалтыцы, на паўночна-ўсходніх тэрыторыях

Расіі.

У эпоху бронзы (кан. 3 - пач. 2 тыс. да н.э.) назіраецца пашырэнне

матэрыяльнай дзейнасці чалавека. Адначасова з каменнымі прыладамі працы

выкарыстоўваюцца медныя і бронзавыя сякеры, наканечнікі коп'яў, долаты,

нажы, разнастайныя ўпрыгожанні, Пры гэтым вырабы з каменю вызначаюцца

добрай апрацоўкай. Пашырэнне аб'ёму вытворчасці прылад працы, паляпшэнне іх

якасці прывяло да абмену, услед за чым прыходзіць і маёмасны падзел

грамадства. Чалавек пасяляецца ў найбольш зручных для вядзення гаспадаркі

месцах - наберагах вадаёмаў, на ўрадлівых землях.

У развіцці мастацтва бронзавага веку асаблівую ролю пачынае

адыграваць рэлігія. Пашыраецца і ўскладняецца касмаганічны культ і культ

продкаў. Пахаванні бронзавага веку вядомы двух тыпаў - труппалаженні і

трупапахаванні ( курганы ля в. Хадасевічы Рагачоіскага раёна, грунтавыя

магільнікі ва ўрочышчы Стрэліца Веткаўскага раёна ).

Пахавальныя рэчы з магільнікаў і курганоў складаюць гліняны посуд,

крэмневыя наканечнікі стрэл і дроцікаў, нажы, клінападобныя сякеры,

разнастайныя ўпрыгожанні, вырабы з бурштыну медзі і бронзы. Яны сведчаць не

толькі аб высокім узроўні вытворчасці, існаванні абмену ( ва ўрочышчы

Стрэліца былі знойдзены шкляныя і фаянсавыя егіпецкія пацеркі), але і аб

развітым пахавальным кульце, шырокіх і шматбаковых ўяўленнях і вераваннях

людзей эпохі бронзы.

Разнастайнасцю форм, арнаменту вызначаецца кераміка эпохі бронзы.

Звычайна гэта пласкадонныя сасуды радзей (пераважна ў пачатку бронзавага

веку ) востраканечныя і гшарабалобныя. Посуд упрыгожваўся геаметрычным

арнаментам, які размяшчаўся або ў верхняй частцы вырабу, або пакрываў ўсю

паверхню сасуда.

Панёманне і паўднёва-ўсходнія раёны бронзы былі звязаны з

сярэднядняпроўскай і прыбалтыйскай культурай. Насельніцтва гэтых месц у 21

- 15 стагоддзяў да н. э. Вырабляла керамічны посуд шарападобнай формы з

плоскім дном і ўпрыгожвала яго кругавымі лініямі, наразным арнаментам,

адбіткам шнура ( культура шнуравой керамікі; асобныя археалагічныя культуры

маюць назву ад характару ўпрыгожванняў керамічных вырабаў ).

Кераміка эпохі бронзы, разам з некаторымі тэрытарыяльнымі

асаблівасцямі, вызначалася шэрагам агульных рыс, уласцівых як Падняпроўю,

Палессю, так і Падзвінню, Панёманню Беларусі.

Пераважнае развіццё арнаментальнага падыходу ў мастацкай чалавека

прывяло да значнага памяншення колькасці скульптурных выяў у эпоху бронзы.

Тыя ж, што вядомы зараз, маюць ясна выказаны магічны характар. Так, у

верхніх пластах паселішча ля в. Асавец ( Бешанковіцкі раён ) была знойдзена

касцяная скульптура ў выглядзе галавы чалавека. Мяркуючы па яе форме і

наяўнасці адтуліны для нашэння, яна выкарыстоўвалася ў рытуальных і

магічных абрадах.

У мастацтве бронзавага веку добра бачна яшчэ адна асаблівасць.

Разнастайнасць форм і відаў мастацкай дзейнасці чалавека з'явілася вынікам

бурнага працэсу этнакультурных змяшэнняў і ўзаемаўплываў.

Наступным важным этапам у развіцці мастацтва першабытнага грамадства

з'яўляецца жалезны век ( 7 - 6 стст. да н. э. ). Ён звязаны з пачаткам

здабывання жалеза. Выраб прылад працы з больш трывалага металу садзейнічаў

атрыманню прыбавачнага прадукту і накапленню матэрыяльных каштоўнасцей

спачатку ў родзе, а потым у асобных сем'ях. Гэта паскорыла распад

першабытна-абшчынных і сфарміравала прадумовы для зацвярджэння феадальных

адносін. У эпоху жалеза на тэрыторі Беларусі і суседніх землях складваюцца

ўстойлівыя этнічныя ўтварэнні, на аснове якіх у канцы 1-пачатку 2 ст. да н.

э. Узнікаюць сучасныя ўсходнеславянскія і балтамоўныя народы.

Сфера дзейнасці чалавека у эпоху жалеза значна пашыраецца ў параўнанні

з папярэднім перыядам. Насельніцтва займалася жывёлагдоўляй, земляробствам,

паляваннем, рыбалоўствам. Гэта дыктавала павелічэнне кола прадметаў, якімі

карысталіся ў побыце.

Гісторыкі вылучаюць у жалезным веку шэраг культур, адпавядаючых групам

плямён, якія мелі вызначаныя рысы матэрыяльнай культуры і рытуалаў

пахавання. Найбольш старажытнай з'яўляецца мілаградская культура ( першыя

знаходкі былі зроблены паблізу в. Мілаград Рэчые рысы таксама ўласцівы

паўднёва-ўсходняй Беларусі ( Столінскі, Лоеўскі раёны ).

З канца 1 тыс. да н. э. у Верхнім і Сярэднім Падняпроўі складваецца

зарубянецкая культура ( назва паходзіць ад паселішча, адкрытага паблізу в.

Зарубянцы на Кіеўшчыне ў 1899 г. ). Паўночна-ўсходнія раёны Беларусі ў

эпоху жалеза насялялі балцкія плямёны штрыхаванай керамікі і днепра-

дзвінскай культуры. Гэтыя культуры не існавалі адасоблена. Ім былі ўласцівы

агульныя рысы, што дазваляе вылучыць у мастацтве жалезнага веку шэраг

асаблівасцей.

Сфера выкарыстання мастацтва ў прадметах побыту паступова звужаецца на

кераміцы і ўпрыгожаннях. Вялікую групу вырабаў, якія сведчаць аб высокім

узроўнні развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва жалезнага веку,

складаюць жалезныя і шкляныя ўпрыгожанні. Да ліку шыррока распаўсюджаных

відаў адносяцца заколкі і фібулы ( прыстасаванні для зашпільвання адзення

). Акрамя іх вырабляліся скроневыя падвескі, кольцы, пярсцёнкі, грыўны,

бранзалеты, лунніцы. Гэтыя віды ўпрыгожванняў мелі разнастайную форму, якая

мянялася ў межах утылітарнага ўжытку, і вызначаліся багатым дэкорам,

своеасаблівымі тэхнікамі выканання. Часта ў вырабач выкарыстоіваліся розныя

насечкі, рубчыкі, вітыя зігзагападобныя элементы, эмалевыя ўстаўкі.

Ваўпрыгаженнях эпохі жалеза сутракаюцца выявы круга і ромба. Яны былі

сімваламі сонца, месяца, асобных свяцілаў і сведчылі аб устойлівых і

дастаткова ясных уяўленнях старажытных людзей аб свеце і яго пабудове. З

цягам часу назіраецца іх паступовае ўскладненне і ўсё большая

зашыфраванасць, асабліва ў канцы жалезнага веку. Гэта сведчыць аб

узмацненні значэння вераванняў ( касмаганічны культ, абогатварэнне сіл

прыроды ), набыцці імі ролі вядучага стымулу ў развіцці мастацтва.

У эпоху жалеза вялікай разнастайнасцю вызначаецца кераміка. Пры

раскопках месц жылля старажытнага чалавеканабольш часта сустракаюца гаршкі

і жбаны цюльпанападобнай і цыліндрычнай формы, падстаўкі, кубкі, патэльні,

міскі. Амаль усе вырабы ўпрыгожваліся арнаментам. Яго характар сведчыць аб

адносна высокім узроўні эстэтычных уяўленнях людзей таго часу, а таксама аб

сувязі гэтых уяўленняў з вераваннямі.

У выніку археалагічных раскопак былі знойдзены шматлікія скульптурныя

выявы. Большасць з іх насіла культавы характар і была амулетамі. Часцей

сустракаюцца выявы жывёл і птушак, радзей - чалавека.

Акрамя невялікіх па памерах скульптурных выяў у эпоху жалеза выконвалі

манументальныя вывы - каменных ідалаў і '' баб ''. Іх выраблялі з дрэва і

каменню. Найбольш вядомымі творамі з'яўляюцца '' Шклоўскі ідал'',каменныя

''бабы'', знойдзеныя ў Жабінкаўскім раёне.

У эпоху жалеза шматлікія плямёны, падтрымлівалі рознахарактарныя

сувязі са скіфамі, сарматамі, кельтамі, гарадамі паўночнага Прычарнамор'я (

зарубянецкая культура ), з плямёнамі, якія насялялі тэрыторыю сучаснай

Польшчы і Прыбалтыкі ( усходне-паморская культура ).

Найбольш старажытнае жыллё на тэрыторыі Беларусі адносіцца да часоў

неаліту. Прыкладам могуць быць жытлы, знойдзеныя каля в. Бердыж у Чачэрскім

раёне і в. Юравічы ў Калінкавіцкім раёне. Гэтыя пабудовы, паглыбленныя ў

зямлю і авальныя ў плане, былі зроблены з касцей буйных жывёл. Іх дахі

нагадвалі шатровую канструкцыю. Звычайна ў цэнтре жытлаў знаходзіўся ачаг.

Бодьш складаныя прыклады жылля адносяцца да неаліту і эпохі жалеза і

бронзы - зямлянкі, паўзямдянкі, і надземныя будынкі. Рэшткі такіх жытлаў

знойдзены пры раскопках неалітычных стаянак у далінах рэк Прыпяці, Сожа,

Нёмана. У вярхоў'ях Дняпра адкрыты будынкі слупавой канструкцыі (

Рагачоўскі раён ). Жыллё гэтага часу звычайна перакрывалася конусападобнымі

і двухсхільнымі дахамі.

Да цікавых прыкладаў старажытнага жылля адносяцца будынкі на палях і

платформах. Часцей за ўсё ўзводзіліся на тарфянніках і азёрах ( в. Асавец

Бешанковіцкага раёна; азёры Ула ў Вілейскім і Велна ў Круглянскіх раёнах ).

У эпоху жалеза атрымліваюць распаўсюджанне разнастайныя па форме

паселішчы. Сярод іх заслугоўваюць увагі ўмацаваныя гарадзішчы. Яны

рамяшчаліся сярод лясоў і балот, на астравах, пагорках і мысах. Звычайна

гарадзішчы мелі сістэму ўмацаванняў, якая складалася з валоў і рвоў,

разнастайных драўляных канструкцый. Жылыя плошчы гарадзішчаў былі

параўнаўча невялікімі і не перавышалі ў даўжыню 60 - 70 метраў. Гарадзішчы

з'яўляліся цэнтрамі, вакол якіх знаходзіліся селішчы. Такі варыянт

размяшчэння жылля быў зручным для заняткаў земляробствам і жывёлагадоўляй.

У час ваеннай небяспекі жыхары селішчаў хаваліся ў гарадзішчах. У селішчах

паўднёвых раёнаў Беларусі часцей за ўсё будавалі зямлянкі і паўзямлянкі, у

паўночных узводзілі жытлы зрубнай канструкцыі. Яе з'яўленне прыпадае на 2 -

3 стагоддзі нашай эры і было абумоўлена шырокім распаўсюджаннем жалезных

прылад працы, магчымасцю апрацоўваць дастаткова вялікія паверхні дрэва. У

далейшым канструкцыя зруба стала асновай у развіцці драўлянага дойлідства,

фарміраванні яго разнастайнасцей.

У 4 - 5 стагоддзях н. э. працэс распаду патрыярхальна-радавых аднсін

узмацняецца. У гэты час будуюцца пераважна селішчы. Аднак неабходнасць у

гарадзішчах па-ранейшаму застаецца. Такія гарадзішча размяшчаліся звычайна

ў цэнтры вялікіх селішчаў.

Другім прыкладам, аб культуры будаўніцтва перршабытнага ладу,

з'яўляюцца пахавальныя курганы. Напачатку яны былі калектыўнымі

магільнікамі, затым месцам пахавання знаці. Формы і памеры пахавальных

курганоў самыя разнастайныя: ад авальных, круглых да валападобных. З 9 ст.

большае распаўсюджанне атрымліваюць круглыя курганы.

У выніку раскопак былі знойдзены курганы з каменнымі і драўлянымі

канструкцыямі ўнутры і знадворку ( Мохаўскі могільнік у Прыпяцкім Палессі,

пахаванні ля рэк Бобр і Бярэзіна ). Старажытныя людзі ўзводзілі таксама

культавыя збудаванні ( язычніцкія капішчы і трэбішчы ). Аб іх захаваліся

сціплыя звесткі. Звычайна гэта былі насыпы, узвышшы, на верхніх пляцоўках

якіх адпраўлялі той ці іншы абрад ( в. Юхнавшчы ў Слонімскім раёне ).

У 7 - 8 стагоддзях н. э. на тэрыторыі Беларусі фарміруецца

ўсходнеславянскія плямёны дрыгавічоў,радзімічаў,крывічоў. Гэты перыяд

звязаны з распадам першабытнаабшчынных адносін і фарміраваннем феадальных.

ВЫЯЎЛЕНЧАЕ МАСТАЦТВА СТАРАЖЫТНЫХ ЗЯМЕЛЬ БЕЛАРУСІ

Значнай часткай культуры старажытнабеларускіх зямель з'яўляецца

жывапіс.Прыклады гэтага віду мастацтва, якое захавалася да нашых дзён,

звязаны з манументальным жывапісам, кніжнай мініяцюрай, эмалевымі выявамі.

Самымі старажытнымі фрэскамі, якія вядомы на тэрыторыі Беларусі, з'яўляюцца

роспісы Сафійскага сабора ў Полацку. У сувязі з яго рэканструкцыяй фрэскі

захаваліся толькі ў трох усходніх апсідах, на ніжніх частках слупоў, на

сценах склепа. Гэта сцены "Еўхарыстыі" з выявамі Хрыста і апосталаў. Па

захаваных фрагментах роспісаў можна меркаваць, што акрамя выяў фігур храм

быў багата арнаментаваны. Найбольш часта сустракаецца раслінны і струменны

( ён імітаваў мармуровую кладку ) арнамент. У тэхнічным плане роспісы

традыцыйныя. Масткі карысталіся тэмпернымі фарбамі,якія наносілі на

вільготную вапнавую тынкоўку. Каларыстычныя пабудова фрэсак заснавана на

прыглушаных шэрых, вохрыстых тонах. Такім чынам, роспісы Сафійскага сабора

ў Полацку сведчаць не толькі аб арыентацыі на Кіеўскую мастацкую школу,

але і аб пошуку і развіцці асабістых, самастойных шляхоў. Яны звязаны з

эвалюцыяй старажытнарускага манументальнага жывапісу.

Больш высокім мастацкім узроўнем вызначаюцца фрэскі Вялікага сабора,

Пятніцкай і Барысаглебскай царквы Бельчыцкага манастыра. Захаваныя

матэрыялы абследаванняў пачатку 19 ст. і фрагменты роспісаў гэтых будынкаў

даюць падставы сцвярджаць аб новым этапе развіцця Полацкай мастацкай

жывапіснай школы. Па мастацкіх якасцях вельмі блізка да іх стаяць фрэскі

Спаса-Праапбражэнскага сабора Ефрасініўскага манастыра. Яны былі выканы ў

40 - 50 - ых гадах 12 стагоддзя. Гэта адзіны помнік, які дайшоў да нашага

часу ў амаль непашкоджаным і першапачатковым варыянце. Сістэма роспісаў

Спаса-Праабражэнскага сабора падобна да візантыйска-кіеўскай.У купале

размешчана выява Спаса, на ветразяхь-выявы евангелістаў. У конусе апсіды

знаходзіцца выявва Маці Боскай Аранты. Роспісы паўднёвай і паўночнай сцен

собора пабудаваны таксама з арыентацыяй на візантыйскую схему. Яны

падзяляюцца на некалькі ярусаў-рэгістраў. Распісаны таксама і ўнутраныя

слупы, на кожнай грані якіх размешчаны выявы святых.

Акрамя манументальных роспісаў у Полацку да выдатных дасягненнеў

Страницы: 1, 2



2012 © Все права защищены
При использовании материалов активная ссылка на источник обязательна.